Новы нумар часопіса “Arche”

Новы нумар часопіса “Arche”


Пабачыў свет новы, трэці за гэты год, нумар часопіса “Arche”. У ім сабраныя артыкулы, якія ахопліваюць шырокі спектр штодзённага жыцця насельніцтва Беларусі ў розныя эпохі. Кажа рэдактар нумару гісторык Аляксандр Пашкевіч.

У нумары апавядаецца пра паўсядзёнае жыццё на тэрыторыі сучаснай Беларусі ад эпохі Вялікага княства Літоўскага да часоў Савецкай Беларусі. Тут можна прачытаць як харчаваліся нашы продкі, якія ўжывалі напоі, якую насілі вопратку. Для сучасных уладароў кавярань будзе цікавы матэрыял гісторыка Людмілы Рогач, у якім яна дэтальна апісвае размяшчэнне, архітэктурныя планіроўкі, унутранае абсталяванне і начынне корчмаў у Беларусі ў другой палове XVIII — пачатку ХХ стагоддзя.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя