|
|
Выдавецтва часопіса “Arche” выдала чарговую кнігу, прысвечаную гісторыі Полацка. На гэты раз гэта пераклад вядомай працы польскага гісторыка Дарыюша Купіша “Полацак 1579”. Кніга прысвечаная паходу войска Кароны і Вялікага княства Літоўскага на чале з манархам Стэфанам Баторыем на Полацк і вызваленне горада ад акупацыі Масковіі. Галоўны рэдактар часопіса “Arche” Валер Булгакаў кажа, што гэтая кніга ўнікальная для беларускай гісторыяграфіі.
Кніга Дарыюша Купіша “Полацак 1579” была перакладзена на беларускую мову яшчэ ў 2009 годзе і друкавалася на староках часопіса “Arche” у Полацкім нумары. І вось беларускі пераклад гэтай гістарычнай працы пабачыў свет у фармаце кнігі.