|
|
На Берасцейшчыне пабачыў свет новы выпуск Жырандолі. Літаратурны альманах выдаецца раз на год і гэта ўжо чацвёрты па ліку выпуск. Гэтым разам Жырандоля ўвабрала ў сабе творы больш за 60 літаратараў берасцейскай вобласці.
Адзін з рэдактараў Жырандолі Лявон Валасюк адзначыў, што пакуль помняць пра літаратараў – дагэтуль жывуць іх творы.
Як падкрэсліў Лявон Валасюк, гэты выпуск не мае прысвячэння пэўнай асобе або даце. Нягледзячы на тое, цэнтральная ўвага ў альманаху надаецца памяці беларускай паэтэсы і перакладчыцы Ніны Мацяш.