|
|
3 траўня – Сусветны дзень свабоды прэсы. Свята адзначаецца з 1992 года па ініцыятыве прадстаўнікоў незалежнага друку краін Афрыкі пры падтрымцы ЮНЭСКА. У гэты дзень ў 1991-м годзе у журналісты Афрыкі прынялі знакамітую "Віндхукскую дэкларацыю", у якой заклікалі ўрады дзяржаў свету забяспечваць свабоду прэсы і яе дэмакратычны характар.
Для краін, дзе такой свабоды няма, свята мае асаблівае значэнне. Адсутнасць доступу да інфармацыі і перашкоды ўлады – асноўныя цяжкасці, з якімі сутыкаюцца супрацоўнікі беларускіх СМІ. Пра гэта гутарцы з Барысам Гарэцкім гаворыць старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна.
Своеасаблівым падарункам да сусветнага дня свабоды прэсы для журналістаў Радыё Рацыя стаў нечаканы ператрус у менскім офісе радыёстанцыі ў сераду увечары.
Сваімі дзеяннямі беларускія ўлады яшчэ раз падкрэслілі поўную адсутнасць прававой культуры ў дачыненні незалежных журналістаў, - лічыць Жанна Літвіна.