Анархія ва Украіне па-беларуску

Анархія ва Украіне па-беларуску


 

Выдавецтва “Логвінаў” працягвае ўзбройвацца тэхнічна. Нядаўна яно набыла абсталяваньне, якое дазваляе друкаваць кнігі самастойна. Сярод першых кніг, якая пабачыла свет па новаму паскоранаму тэхналагічнаму рэжыму – пераклад славутага рамана ўкаінскага пісьменніка Сяргея Жадана “Анархія ва Украіне”. Распавядае арт-дырэктар кнігарні “Логвінаў” Павел Касцюкевіч.

Раман Сяргея Жадана “Анархія ва Украіне” ўжо выходзіў у Расіі па-расійску і быў прыхільна сустрэты. У 2008 годзе раман у рускім перакладзе увайшоў у «доўгі спіс» расійскай літаратурнай прэміі «Нацыянальны бэстсэлер» . Гэтая ж кніга ў 2008 годзе ўвайшла ў шорт-ліст і атрымала ганаровую грамату конкурса "Кніга года" на Маскоўскім міжнародным кніжным кірмашы.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя