У Беластоку запрацавала манастырская фотавыстаўка

Беларускае Радыё Рацыя, Наталля Герасімюк
19.11.2010


Манастырскае жыццё ў праваслаўных манастырах ва ўсім свеце стала тэмай фотавыстаўкі, якая адкрылася ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку.

На выставе, якую зладзіў партал Orthphoto.net прадстаўлены працы 100 фатографаў, на якіх адлюстраванае жыццё ў манастырах 25 краін свету. Тут і малітва, і штодзённыя абавязкі манахаў з розных куткоў свету.

Фатаграфіі прыадкрываюць таямніцу манастырскага жыцця, але, як адзначае ігумен Супрасльскага манастыра Андрэй Баркоўскі, таямніцу можна спазнаць толькі тады, калі самі вырашымся на манаскае жыццё:

– Цяжка да канца зразумець манаскае жыццё, калі мы самі не жывем тым жыццём. Манаскае жыццё ёсць тады, калі чалавек сам сабе непрымушана скажа, што ён гатовы на пакуты дзеля Хрыста. Гэтыя пакуты – перад усім адмаўленне сваёй волі, гэта мэта ўсіх хрысціян, а перад усім кожнага манаха. Гэтая фотавыстаўка наблізіць кожнаму з нас мэту манаскага жыцця, гэта таксама нагода, каб паглядзець за манастырскі мур, углыб манастыра і манаскага жыцця.

Выстава ў Праваслаўным цэнтры культуры будзе працаваць да 20 снежня, а пасля яна павандруе ў іншыя мясцовасці Падляшша і Польшчы, а таксама і ў краіны, адкуль прывандравалі здымкі і дзе жывуць іхнія аўтары.

Фота
  • Фота 1/13
  • Фота 2/13
  • Фота 3/13
  • Фота 4/13
  • Фота 5/13
  • Фота 6/13
  • Фота 7/13
  • Фота 8/13
  • Фота 9/13
  • Фота 10/13
  • Фота 11/13
  • Фота 12/13
  • Фота 13/13

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя