|
|
Аўтапрабег „Эўрапейская салідарнасьць зь Беларусьсю”
Зьміцер Вайцюшкевіч і Тацьцяна Караткевіч селі ў аўтамабіль і паехалі па Эўропе, каб расказваць пра сваю краіну.
Як выглядае эўрапейская салідарнасьць зь Беларусьсю? Пра праблемы палітычных вязьняў і пра салідарнасьць сярод беларускага грамадзтва ў Варшаве расказвалі сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч і актывіста кампаніі „Гавары праўду” Тацьцяна Караткевіч. Яны селі ў аўтамабіль і паехалі па Эўропе, каб расказваць пра сваю краіну.
Аўтапрабег „Эўрапейская салідарнасьць зь Беларусьсю” - гэта прыватная ініцыятыва Зьмітра Вайцюшкевіча й Тацьцяны Караткевіч. Яны ўжо былі ў Вільні, а ўчора завіталі ў Варшаву. Потым - Бэрлін, Амстэрдам, Брусэль, Вена, Будапэшт, Прага, Братыслава й Кракаў. Акцыя закончыцца 18 траўня.
У гукавым файле слухайце размову з Т. Караткевіч.