У Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі пра зьніклых „Мы памятаем”

Польскае радыё для замежжа, Беларуская служба
17.11.2010


Учора ў Менску прайшла прэзэнтацыя кнігі пра зьнікненьні вядомых людзей „Мы памятаем”.

Амаль 500-старонкавае ілюстраванае выданьне (на беларускай, расейскай і ангельскай мовах) прадстаўляе ўспаміны родных, сяброў і калег пра Генадзя Карпенку, Юрыя Захаранку, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага й Дзьмітрыя Завадскага.

Кнігу склалі дырэктар „Свабоднага тэатра” Натальля Каляда, мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Халезін і кінадраматург Уладзімір Халіп.

Як адзначыў Мікалай Халезін, над гэтай кнігай, ідэя якой зьявілася некалькі гадоў таму, узялі апеку ўдава Анатоля Красоўскага Ірына і ўдава Дзьмітрыя Завадзкага Сьвятлана, а таксама грамадзянская ініцыятыва „Мы памятаем”.

Раней кніга прэзэнтавалася ў Осла й Нью-Ёрку.
 
БелаПАН

У далучаным файле размова з Уладзімірам Халіпам.

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё Фота www.svaboda.org