|
|
У бібліятэцы Варшаўскага ўнівэрсытэту адбылося ўрачыстае завяршэньне 18-ай Агульнапольскай алімпіяды па беларускай мове.
Дыплёмы й каштоўныя ўзнагароды атрымалі пераможцы і ўсе фіналісты цэнтральнага этапу конкурсу.
Алімпіяду арганізавала катэдра Беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту. У ёй прынялі ўдзел вучні трох ліцэяў зь Беластоку, Гайнаўкі і Бельска Падляскага, у якіх выкладаецца беларуская мова.
рэпартаж у далучаным гукавым файле