"Галіяфы" здаюць у друк чарговыя тры кнігі

"Галіяфы" здаюць у друк чарговыя тры кнігі


Сталічнае выдавецтва «Галіяфы» здае ў друк чарговыя тры кнігі. Неўзабаве пабачаць свет аб'ёмны зборнік прозы Алены Бравы, паэтычны зборнік Міхася Южыка і навукова-папулярнае выданне вядомага гісторыка і археолага Мікалая Плавінскага.

Распавядае дырэктар выдавецтва Зміцер Вішнёў:

- Я аддаю ў друк адразу тры кніжкі - празаічны зборнік Алены Бравы "Рай даўно перанаселены", зборнік Міхася Южыка, які называецца "Сузор'е вокнаў", і навукова-папулярную гістарычную кніжку Мікалая Плавінскага.

Выдавецтва “Галіяфы” было заснавана 25 лістапада 2007 года пісьменнікамі Міхасём Башурам і Зміцерам Вішнёвым і аб'яднала шматлікіх прадстаўнікоў беларускага актуальнага мастацтва. Сваёй мэтай выдавецтва лічыць агучванне найбольш адметных беларускіх культурных з'яваў і эстэтычных практыкаў.

Васіль Кроква, Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя Фота www.knews.kg