Наталка Бабіна сустрэлася з беластоцкімі чытачамі

Беларускае Радыё Рацыя, Алесь Аркуш
16.11.2010


16 лістапада ўвечары ў беластоцкай кнігарні "Акцэнт" адбылася прэзентацыя польскага выдання рамана беларускай пісьменніцы Наталкі Бабінай "Рыбін горад".

Госця прыехала з падарункамі – боханам беларускага хлеба і цукеркамі.

Удзельнікі імпрэзы цёпла прынялі беларускую пісьменніцу: уважліва слухалі яе расповед пра кнігу і Беларусь, дыскутавалі, шмат задавалі пытанняў.

Наталка Бабіна нарадзілася на Брэстчыне і з асаблівай прыязнасцю распавядала пра свае родныя мясціны. На пытанне, што для яе значыць малая радзіма, пісьменніца адказала:

– Што датычна малой радзімы, то мы тут гаварылі з Віктарам Шведам, які сказаў, што ён як толькі змог, то вярнуўся з Варшавы на сваю малую радзіму. Я таксама мару пра тое, што як толькі змагу, то вярнуся на сваю малую радзіму. Што тут і казаць, яшчэ Скарына казаў: пчолы бароняць вуллі свае, змеі ведаюць норы свае, гэтак і чалавек – дзе нарадзіўся, да таго месца вялікую ласку мае. Прайшлі стагоддзі, а гэтыя словы не старэюць.

Наталка Бабіна зараз робіць прома-тур па польскіх гарадах, арганізаваны выдавецтвам "Rebis". Наступны горад, у якім яна выступіць – Ольштын.

Źródło: Беларускае Радыё Рацыя