"Па слядах Купалы і Коласа"

"Па слядах Купалы і Коласа"


Слонімскі краязнаўца Сяргей Чыгрын выдаў кнігу "Па слядах Купалы і Коласа". Прэзентацыя выдання адбылася ў Астрынскай сярэдняй школе ў Шчучынскім раёне.

Менавіта там праходзіла адна з частак Купалаўскіх чытанняў, арганізаваных Гродзенскім універсітэтам імя Янкі Купалы. Хоць кніга і выйшла да 130-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа, але Сяргей Чыгрын адзначае, што не ставіў сабе за мэту выдаць яе менавіта да гэтай даты:

- Кніга пісалася напрацягу доўгага часу, артыкул звязаны з творчасцю і дзейнасцю Купалы і Коласа. Наспеў час, а тут яшчэ і 130-годдзе з дня нараджэння нашых пісняроў. З’явілася некалькі цікавых артыкулаў, якія і склалі аснову маёй кнігі “Па слядах Купалы і Коласа”. У кнігу ўвайшлі ў асноўным новыя факты з жыцця Купалы.

Значнае месца ў кнізе займае повязь класікаў са Слонімшчынай. Асобнае месца прысвечана візіту Купалы ў Слонім у 1939-м годзе. Прыгадваецца ў кнізе і журботны лёс адзінай бібліятэкі-музэя ў вёсцы Вялікая Кракотка, якой дапамагаў сам Янка Купала, а пасля і яго жонка.

Якуб Сушчынскі, Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя