|
|
Абрад Дзяды - тэма чарговага беларускага чацвярга
Абрад Дзяды стане тэмай чарговага беларускага чацвярга ў Беластоцкім універсітэце. Сваю кнігу “Абрад Дзяды ў дакументах і цыклу Міцкевіча” падчас мерапрыемства прадставіць доктар Гражына Харытанюк-Міхей.
Гражына Харытанюк-Міхей:
- Не так даўно выйшла мая кніжка ў Варшаве пра абрад Дзядоў ў дакументах і цыклу Міцкевіча. Гэта старажытны, дахрысціянскі абрад, можна сказаць нават паганскі. Безумоўна, гэта свята ўшанавання нашых продкаў усімі людзьмі. І трэба адказаць толькі на пытанне: дзе гэта засталося. На Беларусі гэта, сапраўды, яшчэ існуе.
На сустрэчу запрашае кафедра беларускай культуры ўніверсітэта ў Беластоку. Пачатак а 17-ай гадзіне.
Радыё Рацыя
Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле.