Пабачыла свет кніга Станіслава Ліса-Блонскага "Балахоўцы"

Пабачыла свет кніга "Балахоўцы"


Бібліятэка выданняў пра славутага беларускага генерала Станіслава Булак-Балаховіча папоўнілася новай кнігай. Выдавецтва часопіса “Arche” пры ўдзеле Беларускага гістарычнага таварыства з Беластока і Інстытута беларусістыкі з Вільні выдала кнігу Станіслава Ліса-Блонскага “Балахоўцы”.

Пераклад з польскай мовы зрабілі гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Андрэй Чарнякевіч, яны ж напісалі прадмову і падрыхтавалі каментары. Распавядае галоўны рэдактар “Arche” Валер Булгакаў:

- Выйшла кніга польскага афіцэра, супрацоўніка Генеральнага штаба Польскай дзяржавы ў міжваенны час Станіслава Ліса-Блонскага “Балахоўцы”. Яна прысвечана вайсковым фармаванням генерала Булак-Балаховіча ў цэлым, а ў прыватнасці - палескаму паходу бацькі Балаховіча ў 1920 годзе, калі ён меў намер прарвацца скрозь беларускае Палессе і цераз Мазыр, Гомель, Бранск выйсці на Маскву і захапіць яе.

Кніга багата ілюстраваная - мае больш за 100 ілюстрацыяў. Выданне таксама ўтрымлівае шмат гістарычных дакументаў, сярод якіх і Адкрыты ліст генерала Булак-Балаховіча да Заканадаўчага Сейма Польскай рэспублікі.

Васіль Кроква, Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя