|
|
Малады беларускі празаік Аляксей Талстоў, які ў 2008 годзе дэбютаваў адразу раманам, выдаў чарговы раман. У выдавецтве «Галіяфы» выйшала другая кніга пісьменніка, якая атрымала назву «Мінакі».
Аляксей Талстоў паведаміў, што ўжо прайшло чатыры гады, як ён здаў рукапіс у выдавецтва, таму гэты твор цяжка назваць новым:
- Дзве сюжэтныя лініі. Гэта звязана з нейкімі першымі спробамі самарэалізацыі, асэнсавання, самасцвярджэння. Здадзены быў у 2008 годзе. Я пачаў не так даўно пісаць новы раман. З таго часу я шмат чаго пісаў таксама.
Кніга «Мінакі» ўжо з'явілася ў мінскіх кнігарнях.
Аляксей Талстоў два месяцы таму вярнуўся з Індыі, дзе працаваў, падарожнічаў і пісаў новы раман.
Васіль Кроква, Радыё Рацыя.