|
|
Пра сучаснае беларускае выяўленчае мастацтва цяпер можна даведацца з яшчэ адной кнігі. 19-га красавіка вядомы мастацтвазнаўца Мікалай Паграноўскі прэзентуе выданне “Інтэрпрэтацыі”.
Зборнік выйшаў у выдавецтве “Галіяфы” пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску. Дырэктар выдавецтва Зміцер Вішнёў называе гэтую кнігу асаблівай і адметнай:
- Кніга Мікалая Паграноўскага высвечвае вельмі шмат розных падзеяў і постацяў. Гэта мініартыкулы пра розных беларускіх творцаў. Іх вельмі багата ў гэтай кніжцы. Безумоўна яна адметная.
Прэзентацыя адбудзецца ў сталічнай абласной бібліятэцы імя Пушкіна. У мерапрыемстве возьмуць удзел мастацтвазнаўцы Яўген Шунейка, Наталля Шаранговіч, Барыс Крэпак, Ларыса Міхневіч, а таксама музыкі Андрэй Плясанаў і Андрэй Пазняк. Пачатак імпрэзы ў 18.30.
Васіль Кроква, Радыё Рацыя