|
|
Кніжная серыя «Кнігарня пісьменніка», якую выдае Саюз беларускіх пісьменнікаў, гэтай вясной значна папоўнілася. У сакавіку выйшлі кнігі Анатоля Вярцінскага, Леаніда Галабовіча, Генадзя Лапаціна.
Гэтымі днямі пабачыла свет яшчэ адно новае выданне – зборнік паэзіі Ірыны Хадарэнкі, распавядае старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:
- Літаральна ўчора з друкарні прыйшла кніга Ірыны Хадарэнкі, называецца “Свядомаграфія”. Новыя вершы, вершы апошніх гадоў і пераклады. Сёе-тое ўжо друкавалася ў “Дзеяслове”. Зараз рыхтуюцца да выдання кнігі Людмілы Рублеўскай і Леаніда Дранько-Майсюка.
На наступным тыдні чакаецца выхад кнігі паэткі Ларысы Раманавай, якая жыве ў Ветцы.
Васіль Кроква, Радыё Рацыя