Фатограф А. Лянкевіч прэзентаваў у Мінску сваю кнігу

Беларускае Радыё Рацыя
13.11.2010


Фатограф Андрэй Лянкевіч прадставіў сваю кнігу, прысвечаную паганству. Прэзентацыя адбылася ў мінскім інстытуце Гётэ.

У выданні ўнікальнага фотаальбому паспрыялі кампанія "Будзьма беларусамі" і Фонд "Villa Sokrates".

Аўтар праекту кажа, што ён спрабаваў даць адказ на пытанне, кім былі беларусы і кім яны ёсць цяпер. Кніга паўстала з фотарэпартажаў з беларускіх вёсак, якія Андрэй Лянкевіч пачаў рабіць некалькі год таму:

– Паціху-паціху назбіралася вялікая колькасць матэрыялаў. Скончылася, проста, фантастычна – знайшліся выдаўцы, якія падтымалі, за што ім вялікі дзякуй. У кніжцы не толькі абрады – там ёсць, што для мяне больш значна і сур’ёзна, тлумачэнне ўсіх птушак, жывёл і прадметаў, якія ёсць у кніжцы. Гэта дазваляе зразумець, наколькі яны былі значнымі і якую ролю адыгрывалі ў нашай традыцыйнай беларускай культуры – пачынаючы ад валасоў і кончыўшы скрыжаваннем дарог, ростанямі, якія таксама сімвалічныя, важныя, значныя, таксама камні і капішчы...

Эксперты заўважаюць, што ў кнізе "Паганства" Андрэй Лянкевіч зрабіў не проста серыю псіхалагічных партрэтаў і задакументаваў побыт беларускай вёскі, але і зрабіў уважлівае даследаванне цэлага культурнага пласту.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя Фота з альбому "Паганства", liankevich.com