|
|
Саюз беларускіх пісьменнікаў папоўніўся сямю новымі сябрамі. Сёння адбылося чарговае паседжанне Рады арганізацыі, на якой былі разгледжаны заявы аб прыняцці ў пісьменніцкі саюз.
Найбольшы прызыў адбыўся з Магілёўскай вобласці – прыняты тры чалавекі. Гэта дазволіць на Магілёўшчыне ўтварыць філію Саюза, бо раней для гэтага не хапала колькасці сяброў, кажа старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:
- На гэтай Радзе прынялі семь новыя сяброў, у тым ліку, што адметна, трох новых сяброў з Магілёва. Магілёўская вобласць, гэта адзіная ў нашым Саюзе, якая не мае свайго аддзялення. На сёння маем чатыры аддзяленні па абласцях. На Магілёўшчыне не было да апошняга часу. А цяпер, у сувязі з новым папаўненнем, я спадзяюся, што з’явіцца аддзяленне і ў Магілёўскай вобласці.
У Саюз прыняты вядомыя ўжо ў Беларусі творцы – Зміцер Колас, Сяргей Украінка, Міхась Булавацкі, Ганна Янкута, Ян Грыб, Таццяна Аўсяннікава, Святлана Варонік. На паседжанні Рады таксама было вырашана аднавіць сяброўства ў Саюзе вядомай паэткі Людкі Сільновай.
За апошнія 4 месяцы ў пісьменніцкую арганізацыю было прынята 19 новых сяброў.
Васіль Кроква, Радыё Рацыя