«Пратэстанцкі» нумар “Arche”


Новы нумар часопіса “Arche” прысвечаны гісторыі пратэстанцкай царквы ў Беларусі. Упершыню зроблена спроба ўсебакова паглядзець на пратэстанцкі рух у Беларусі, у тым ліку ў гістрычнай перспектыве.

Укладальнікам і рэдактарам нумару выступіў гісторык Алесь Пашкевіч:

- Нумар прысвечаны такому пытанню, як гісторыя сучаснасці пратэстанцкай царквы ў Беларусі. Ён быў падрыхтаваны па ініцыятыве і пры актыўнай дапамозе пратэстанцкай царквы “Ян Прадвеснік”, якая існуе ў Мінску. У яго ўключаны самыя розныя матэрыялы, як гістарычныя, так і тыя, якія асвятляюць сучасны стан, таксама публікуюцца гістарычныя крыніцы.

На канфесійнай мапе Беларусі пратэстанты займаюць значнае месца як паводле сваёй колькасці, так і паводле ўнёску ў культурнае развіццё нацыі. Аднак дадзенае становішча кепска адлюстроўваецца ў прысутнасці беларускіх пратэстантаў у сённяшняй культурна інфармацыйнай прасторы. Таму мэтай «пратэстанцкага» нумару “Arche” было імкненне запоўніць гэты прагал.

Васіль Кроква, Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя «Пратэстанцкі» нумар “Arche”