|
|
Інтэрнэт-часопіс беларускай нетрадацыйнай прозы «Макулатура» падрыхтаваў другі нумар. Па-ранейшаму часопіс будзе даступны толькі ў інтэрнэце, але да прэзентацыі нумара рэдакцыя абяцае выдаць для сваіх самых вялікіх прыхільнікаў некалькі дзясяткаў асобнікаў на паперы.
Распавядае рэдактар выдання Сяргей Календа:
- Ёсць два вялікія адрозненні. У нас цяпер шмат жанчын. Я не ведаю, як так склалася. Плюс у гэтым нумары больш вядомых аўтараў, пісьменнікаў. Плюс яшчэ некалькі адкрыццяў. Гэта Іэн Бэнкс па-беларуску і Юдыт Хэрман, тры гадзіны яна была праездам у Оршы і яна напісала эсэ "Тры гадзіны на нячыйнай зямлі".
Сяргей Календа таксама паведаміў, што ў другога нумара ў два разы большы аб'ём, над ілюстрацыямі працавала ў два разы больш мастакоў. Сярод аўтараў нумара - Альгерд Бахарэвіч, Віктар Жыбуль, Уладзіслаў Ахроменка, Аляксей Талстоў. Таксама ў нумары шмат перакладных твораў з нямецкай і ангельскай моваў.
Васіль Кроква, Радыё Рацыя