|
|
"Сандалі мітрапалітыка, або маленькія гісторыі з вялікай палітыкі". Кніга гродзенскага пісьменніка ды праваабаронцы Віктара Сазонава выйшла ў "Гарадзенскай бібліятэцы".
"Гэта кніга была напісана яшчэ 7 гадоў таму," - кажа аўтар Віктар Сазонаў:
- Яна асобнымі апавяданнямі друкавалася на старонках беластоцкай “Нівы”, пасля яна друкавалася ў часопісе беларускіх пісьменнікаў “Дзеяслоў”. Можна сказаць, што яна пісалася ўсё жыццё, ад моманту, пакуль пайшло першае апавяданне, бо гэтыя гісторыі запаміналіся.
"Сандалі мітрапалітыка, або маленькія гісторыі з вялікай палітыкі" - гэта зборнік вясёлых навэл пра тыя недарэчнасці, якія напаткалі герояў аповедаў у раннім палітычным змаганні. Кніга распавядае пра рэальныя гродзенскія гісторыі ў творчай апрацоўцы аўтара Віктара Сазованава. Прызентацыя выдання рыхтуецца ў Гродне.
Улад Грынеўскі, Радыё Рацыя