Уладзімір Арлоў выдаў інтэрактыўную кнігу

Уладзімір Арлоў выдаў інтэрактыўную кнігу


У кніжнай серыі «Бібліятэка радыё «Свабода» пабачыла свет новая кніга Уладзіміра Арлова «Пакуль ляціць страла».

Пазалетась пісьменнік у эфіры Радыё Свабода адказваў на пытанні слухачоў – адказваў цікава, па-мастацку, з гумарам. І вось гэтая нязвыклая размова выйшла ў фармаце папяровага выдання. Уладзімір Арлоў называе сваю новую кнігу інтэрактыўнай, бо ў кнізе ёсць чыстыя старонкі, на якіх можна напісаць новае пытанне і падчас прэзентацый аўтар кожнаму пісьмова адкажа:

- Гэтая кніга далёка не першая ў маім жыцці. З'яўляецца кнігай адметнай, непадобнай да іншых. Па-першае, у гэтай кнізе не менш за 100 суаўтараў, бо кніга складаецца з адказаў на пытанні маіх чытачоў і слухачоў. Па-другое, гэта кніга інтэрактыўная: у ёй ёсць старонкі, на якіх можна напісаць новыя пытанні аўтару.

Як паведаміў аўтар, гэта першая кніга ў Беларусі, прадмова да якой напісана гекзаметрам. У кнізе абмяркоўваецца шырокае кола гістарычных, палітычных і асабістых тэмаў – ад падзеяў, звязаных з гісторыяй Полацка, роднага горада пісьменніка, да падрабязнасцяў пра асабістыя прыхільнасці і гісторыі з дзяцінства.

Васіль Кроква, Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя