|
|
Прагаласаваць за любімыя творы можна на сайце агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Там прадстаўлены назвы 140 празаічных твораў на беларускай мове, большасць з якіх мае прамыя спасылкі на тэксты ў сеціве.
З правіламі галасавання знаёміць дырэктар “Дзедзіча” Зміцер Шыманскі:
- Адной і той жа асобе можна галасаваць адзін толькі раз, але можна галасаваць за 10 самых улюбёных твораў. Для першых вынікаў мы паставілі планку ў 1000 галасоў. Вось калі гэта планка будзе дасягнута, можна будзе казаць, што акцыя адбылася, і мы будзем лічыць яе паспяховай. А само галасаванне будзе цягнуцца, у прынцыпе, бясконца.
Вынікі ТОП-100 беларускай прозы будуць папулярызавацца сярод брэсцкай моладзі. Ужо зараз вядома, што найбольш папулярнымі пісьменнікамі ўдзельнікаў акцыі з’яўляюцца Васіль Быкаў і Уладзімір Караткевіч.
Алеся Лугавая, Радыё Рацыя, Брэст