Малая радзіма Алеся Барскага

размова з Алесем Барскім


"...прайсьці па тых сьцежках, па якіх хадзілі мая маці, мой бацька й мае сёстры" - Алесь Барскі.

На катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэта адбылася прамоцыя зборніка твораў прафэсара Аляксандра Баршчэўскага – творчы псэўданім Алесь Барскі. У кнігу ўвайшлі вершы, апавяданьні, п’еса ды эсэ з розных гадоў яго творчасьці. Дарэчы, месца правядзеньня сустрэчы невыпадковае, бо прафэсар Баршчэўскі многія гады ўзначальваў катэдру беларусістыкі. Нягледзячы на тое, што Алесю Барскаму споўнілася 80 гадоў, ён надалей застаецца актыўным дзеячам беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы, выкладае ва ўнівэрсытэце й надалей піша творы. І стараецца як мага часьцей бываць на роднай Беласточчыне, на малой айчыне, зь якою ніколі не парваў духоўнай сувязі, нягледзячы на тое, што дзясяткі гадоў жыве ў Варшаве.

Кніга прафэсара Аляксандра Баршчэўскага выдадзеная ў Менску ў сэрыі Беларускі кнігазбор. Акрамя твораў, у ёй ёсьць фотаздымкі з розных гадоў, у тым ліку фота бацькоў аўтара й бацькоўскай хаты.

Валеры Саўко

размова з Алесем Барскім у далучаным гукавым файле

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё А. Лянкевіч