75 гадоў ад пачатку “вялікага тэрору” ў СССР

распавядае гісторык Анатоль Сідарэвіч


У выніку бальшавіцкага тэрору загінулі сотні прадстаўнікоў нацыянальнай эліты, тысячы сябраў кампартыі.

Спаўняецца 75 гадоў ад пачатку “вялікага тэрору” ў СССР. Ад сталінскіх рэпрэсій у савецкай Беларусі загінулі сотні тысяч чалавек. Іх сымбалем сталі Курапаты, невялікае ўрочышча паж Менскам. Аднак тэрор пачаўся значна раней і яго першым ахвярамі сталі прадстаўнікі інтэлігенцыі, дзяржаўныя дзеячы, якія ў сваёй большасьці былі перакананымі камуністамі.

Нянавісьць да сваіх апанэнтаў была прыродай бальшавіцкага рэжыму. Спачатку гэта праяўлялася ў нецярпімасьці да эсэраў, меншавікоў, кадэтаў. У пачатку 30-х гадоў пачынаецца нецярпімасьць да іншадумства ўжо ў сваёй партыі, сымбалем чаго стала справа Троцкага. Але тады яшчэ Сталін ня мог забіваць сваіх апанэнтаў, але ў 1932 ён ужо ужо настойваў на гэтым. Але Палітбюро доўга не давала яму на гэта згоды. На лютаўска-сакавіцкім пленуме партыі ў 1937 годзе Сталін фактычна атрымаў дазвол на адстрэл у шэрагах партыі.

Беларуская спэцыфіка гэтай справы заключалася ў тым, што сярод беларускіх камуністаў была вялікая група гэтак званых нацыянал-камуністаў – распавядае гісторык Анатоль Сідарэвіч, які займаецца дасьледаваньнем сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай інтэлігенцыі.

Фота: www.svaboda.org

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё