І. Віданава: Рассказаць пра нашу культуру і гісторыю

Зміцер Косцін, Радыё Рацыя
12.11.2010


"Вяртанне ў Еўропу: Мінулае і будучыня Беларусі" - пад такой назвай стартуе сёння трохдзённая міжнародная канферэнцыя, прысвечаная перакрыжаванням беларускай і еўрапейскай гісторыі. Адна з каардынатараў канферэнцыі Ірына Віданава спадзяецца, што пасля яе працы ў Еўропе пра Беларусь будуць ведаць больш.

Трэцюю па ліку канферэнцыю арганізуе Інстытут грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі Універсітэту імя Лазарскага. Патрэба ў такіх сустрэчах, на думку аднаго з арганізатараў канферэнцыі Ірыны Віданавай, звязаная з няведаннем Беларусі як суб’екта еўрапейскай прасторы гісторыі і культуры.

- У Польшчы Беларусь крышку больш вядомая, чым у якіх іншых краінах у Еўропе, паколькі ўсё ж такі мы не толькі суседзі, але і павязаныя вялікай колькасцю гістарычных паралеляў супольных старонак. У Еўропе Беларусь, на жаль, з большага вядома альбо з-за палітычнага рэжыму, які зараз існуе, альбо як краіна, якая пакутуе ад Чарнобыля. У меншай ступені ведаюць пра нашу культуру, мову, гісторыю, пра нашу сучаснасць. І хацелася, каб гэтая сітуацыя змянілася.

У канферэнцыі прымуць удзел каля сямідзесяці вядучых даследчыкаў у галіне гістарычнай адукацыі, грамадскіх актывістаў і выдаўцоў з Беларусі, Польшчы Нямеччыны ды іншых краінаў.

У межах канферэнцыі будзе працаваць таксама Кніжны кірмаш.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя Фота: telegraf.by