|
|
Пісьменьнік Уладзімер Сіўчыкаў стаў сьведкам чарговага вандалізму ўладаў.
На менскім Доме літаратара зьнішчылі арыгінальнае мастацкае пано, якое было там ад самага дня пабудовы ў 1976 годзе.
На Доме літаратара ў Менску зьнішчылі мастацкае пано ўласна з надпісам “Дом літаратара”. Хоць ужо колькі гадоў будынак не належыць першым уладальнікам – незалежнаму Саюзу беларускіх пісьменьнікаў – новым гаспадарам падалося, што гэтага мала. А гаспадары як на падбор – праўладны Саюз пісьменьнікаў пад кіраўніцтвам Чаргінца, грамадзкае аб’яднаньне “Белая Русь”, рэстарацыя. Належыць будынак афіцыйна Адміністрацыі прэзыдэнта. Пра зьнішчэньне легендарнай шыльды мы гутарым зь пісьменьнікам Уладзімерам Сіўчыкавым, які першы й пабачыў гэты акт вандалізму.
Арцём Багданаў, Менск
матэрыял у далучаным гукавым файле