|
|
Жыхары і госці горада над Бугам далучаліся да паэзіі. ”І свет адкрываўся мне ісцінай простай…” – такая назва была абраная да творчай вечарыны.
З нагодаю 60-годдзя і выхаду дзвюх новых кніг у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя Горкага адбылася сустрэча з жабінкоўскім паэтам Алесем Каско.
Алесь Каско лічыць, што літаратурныя сустрэчы застаюцца на сённяшні дзень актуальнымі:
– Канешне, усё менш і менш чытаюць, як і менш слухаюць класічную музыку, я гэта разумею. Творца павінен адчуваць, што гэта тваё наканаванне і, нягледзячы ні на што, працаваць. Я думаю, што паэзія застанецца, што яна такія глубокія карані мае, што цяжка выкараніць яе і ніякі камп’ютар яе не заменіць.
«З кожным зборнікам мая паэзія становіцца больш глыбокая, больш філасофская,» – падкрэсліў Алесь Каско.
Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст