Роля выхадцаў з Падляшша ў стварэнні БНР

Роля выхадцаў з Падляшша ў стварэнні БНР


Дзень Волі адзначаюць і ў Студзіводах каля Бельска Падляшскага. Тут прайшоў прагляд фільма пра незалежнасць Беларусі і размова пра ролю выхадцаў з Падляшша у стварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі.

Як зазначае гісторык-архівіст Славамір Іванюк на Падляшшы ў той час практычна не было каму займацца беларускай справай, аднак прадстаўнікі рэгіёну запісаліся ў гісторыю беларускага незалежнага руху.

– Пра 25 сакавіка 1918 года на Беласточчыне цяжка штосьці сказаць, бо большасць беларусаў з Беласточчыны былі ў бежанстве ў гэты час. Тут засталіся толькі адзінкі. З Беласточчыны Нестэр Перэвой і Іван Краскоўскі, але яны больш заслужаныя ў гэты перыяд для беларускай грамадскасці ў Маскве, у Мінску, у Кіеве, а не на Беласточчыне, паколькі яны ў той час жылі там, а не на Беласточчыне.

Па словах Славаміра Іванюка, стварэнне беларускай улады на Падляшшы з-за доўгатэрміновага вяртання беларусаў Беласточчыны з бежанства доўжылася аж да першых выбараў у парламент Рэчыпаспалітай у канцы 1922 года.

Сустрэча ў Студзіводах ладзілася ў межах Працоўні гісторыі і культуры “Бельскі Гасцінец”.

Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя