У Брэсце выбіраюць "ТОП-100 беларускай прозы"

У Брэсце выбіраюць "ТОП-100 беларускай прозы"


Грамадскія дзеячы спрабуюць папулярызаваць беларускую мову і літаратуру сярод жыхароў і гасцей горада.

Кіраўнік агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” Зміцер Шыманскі адзначае, што па выніках утворыцца спіс беларускай літаратуры, якую варта ўсім прачытаць:

– Людзі менш чытаюць кнігі і мы спрабуем з гэтым змагацца. Заклікаем людзей, каб яны больш цікавіліся беларускай літаратурай. Мы стварылі суполку «В контакте», у якой ужо больш за 150 твораў беларускіх аўтараў. Цяпер мы гэты спіс рэдагуем, афармляем і праз некалькі дзён у нас на сайце пачнецца галасаванне па тым, хто войдзе ў ТОП-100. І пасля з яго можна будзе фармаваць каму як больш падабаецца – хтосьці прачытае ТОП 10, хтосьці прачытае 20 твораў, а хтосьці захоча і прачытае ўсё 100 твораў беларускіх аўтараў.

Акцыю “Дзедзіч” ладзіць сумесна з моладдзю БНФ і арганізацыяй “Аазіс”. Кампанія “ТОП-100 беларуская прозы” з’яўляецца часткай кампаніі “Наша мова”.

Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя