Выйшла чарговая кніга серыі “Гарадзенская бібліятэка”

Выйшла чарговая кніга серыі “Гарадзенская бібліятэка”


Навуковы зборнік прысвечаны вывучэнню грамадскага мінулага Гродна. Яго аснову склалі матэрыялы, што былі агучаны падчас міжнароднай канферэнцыі “Гарадзенскі палімпсест-4”.

Расказвае рэдактар зборніка Алесь Смалянчук:

- Адмысловы тэкст напісаны ўдзельнікамі навуковага праекта. Першая палова кнігі прысвечана Гродну эпохі ВКЛ, а другая – гораду і яго жыхарам ХІХ-ХХ стагоддзяў. Над тэкстам працавалі вядомыя даследчыкі-медыевісты: Аляксей Шаланда, Зміцер Яцкевіч, Марыюш Савіцкі, Наталля Сліж, Уладзімір Падалінскі, Віталь Галубовіч.

Да зборніка ўпершыню далучыліся маскоўскія даследчыкі. У ім больш за 370 старонак, пераважна прысвечаных Гродну эпохі Вялікага Княства Літоўскага і перыяду ХІХ-ХХ стагоддзяў.

Якуб Сушчынскі, Радыё Рацыя, Гродна

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя