“Правілы дарожнага руху” па-беларуску

У Менску выйшлі асобнай кнігай правілы дарожнага руху па-беларуску. Гэта першае такое выданьне за ўвесь час.


“Правілы дарожнага руху” па-беларуску займелі беларускія кіроўцы. Пераклад, зьдзейсьнены Таварыствам беларускай мовы, пабачыў сьвет у выдавецтве “Радыёла-плюс”. Пераклад пакуль неафіцыйны – гэта значыцца, не зацьверджаны ўказам Лукашэнкі. Аднак цалкам аўтарытэтны, бо атрымаў ухвальныя водгукі ў Інстытуце мовы й літаратуры Акадэміі навук. Пра правілы дарожнага руху па-беларуску мы гутарым з каардынатарам праекту, пісьменьнікам і выдаўцом Уладзімерам Сіўчыкавым.

КАЛІ ЛАСКА, СЛУХАЙЦЕ РАЗМОВУ Ў ДАЛУЧАНЫМ ГУКАВЫМ ФАЙЛЕ

Арцём Багданаў, Менск

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё