Дзень Волі ў Горадні

Прадстаўнікі палітычных партый і грамадзкіх суполак усклалі кветкі да Памятнага знаку паўстанцам 1863 году на сьцяне чыгуначнага вакзалу.


Сьвяткаваньне Дня Волі ў Горадні прайшло даволі сьціпла, але не без эксцэсаў. Перад пачаткам ускладаньня кветак да Памятнага знаку паўстанцам 1863 году на аўтобусным прыпынку быў затрыманы адзін з заяўнікоў недазволенай акцыі – праваабаронца і краязнаўца Уладзімер Хільмановіч. Падрабязнасьці ў рэпартажы нашага калегі з Горадні Вацлава Галімскага.

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё