“Горадня з мовай”

У Горадні пройдзе пятая па ліку беларуская дыктоўка.


“Горадня з мовай” – так называецца пятая гарадзенская дыктоўка, якая адбудзецца 24 сакавіка ў 14 гадзін па адрасе: вул. Будзёнага 48а, зала ва ўнутраным дворыку. Арганізатары імпрэзы – выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” й Таварыства Беларускай Школы – абяцаюць мілую сяброўскую атмасфэру і торт для ўсіх прысутных.

А напярэдадні з прадстаўніком арганізатараў сябрам Руху За Свабоду Эдвардам Дмухоўскім гутарыць наш карэспандэнт у Горадні Вацлаў Галімскі.

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё