Вяртанне ў Еўропу: Мінулае і будучыня Беларусі - канферэнцыя ў Варшаве.


12-14 лістапада 2010 г. у Варшаве адбудзецца міжнародная канферэнцыя “Вяртанне ў Еўропу: Мінулае і будучыня Беларусі”. Арганізатарам ужо традыцыйнай канферэнцыі, прысвечанай беларускай праблематыцы, выступае Інстытут грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі пры Універсітэце Лазарскага (www.lazarski.pl).

У канферэнцыі возьмуць удзел каля сямідзесяці вядучых даследчыкаў, практыкаў у галіне гістарычнай адукацыі, грамадскіх актывістаў і выдаўцоў з Беларусі, Польшчы, Германіі, Чэхіі, Ізраіля, Канады і ЗША.

Мультыдысцыплінарная канферэнцыя прысвечана перакрыжаванням беларускай і еўрапейскай гісторыі, а таксама іх уплыву на сучасныя падзеі, міжнародную палітыку і парадак дня.

На пленарных паседжаннях будуць прадстаўлены асноўныя акадэмічныя канцэпцыі, сучасныя навучальныя метадалогіі, міжнародныя даследчыя і адукацыйныя праекты, а таксама апошнія публікацыі па тэме Беларусі і Еўропы. Акрамя таго, на пяці працоўных секцыях будуць разгледжаны важныя гістарычныя тэксты, якія варта перакласці і зрабіць даступнымі для беларускай грамадскасці, адбудуцца прэзентацыі міжнародных праектаў па навуковых стажыроўках, стыпендыях, выдавецкіх ініцыятывах і выкарыстанні новых медыяў для папулярызацыі гістарычных ведаў, а таксама абмеркаваныя магчымасці развіцця шчыльнейшай супрацы паміж беларускімі і замежнымі гісторыкамі.

У межах канферэнцыі будзе дзейнічаць “Кніжны кірмаш”, на якім вядучыя незалежныя выдавецтвы з Беларусі і Польшчы прадставяць кніжныя навінкі, а таксама перыядычныя выданні, прысвечаныя гісторыі Беларусі і беларуска-еўрапейскім стасункам. Адкрыццё “Кніжнага кірмаша” адбудзецца 12-га лістапада а 16:30.

Урачыстае адкрыццё канферэнцыі (18:00, 12.11.2010 г.) наведае Кшыштаф Станоўскі, Намеснік Дзяржсакратара (Міністэрства замежных спраў Польшчы).

Падрабязная праграма – у далучаным файле. Працоўныя мовы канферэнцыі – беларуская і ангельская.

Канферэнцыя адбудзецца па адрасе:

Uczelnia Lazarskiego, ul. Świeradowska 43, 02-662 Warszawa

Крыніца: www.lazarski.pl