Як сьвяткаваўся Дзень Волі ў ПНР

Узгадавае дзяяч беларускага студэнцкага руху - Мікола Ваўранюк


Сьвяткаваньне Дня Волі, прыняцьце Акту 25 сакавіка ў пасьляваеннай Польшчы адрадзілі беларускія студэнты ў палове 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя.

Першыя, тады яшчэ кансьпіратыўныя сьвяткаваньні незалежнасьці Беларусі ладзіліся ў Варшаве ў колішнім клюбе Беларускага грамадзка-культурнага таварыства. Потым угодкі БНР сьвяткавалі ў інтэрнатах Беластока, Ольштына й Любліна.

Аднак афіцыйна й адкрыта сьвяткаваньне Дня Волі пачалося пасьля 1989 году. Адным з пачынальнікаў быў Мікола Ваўранюк – дзяяч беларускага студэнцкага руху.

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё