Узвышаўскія Чытанні


Арганізацыйны камітэт па правядзенні УЗВЫШАЎСКІХ ЧЫТАННЯЎ паведамляе, што Дванаццатыя чытанні пройдуць у Мінску 25 мая 2012 г.

Плануюцца для абмеркавання 3 тэматычныя кірункі:
І. Жыццё і творчасць Барыса Мікуліча (1912 – 1954).
ІІ. Эпоха “Узвышша” як феномен культурнага ўздыму.
ІІІ. Пошук і выяўленне крыніц па гісторыі беларускай літаратуры і культуры.

Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы і адрасам аўтара просім дасылаць да 10 мая 2012 г. па адрасе:
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва,
вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 2200030, Мінск, Рэспубліка Беларусь,
альбо па электронным адрасе: bdamlim@tut.by
Даведкі па тэлефонах: 227-47-81; 227-11-88.

Выступоўцам неабходна прадставіць надрукаваны тэкст і яго электронную версію ў фармаце Microsoft Word, Times New Roman, 14 пт. Спасылкі, пазначаныя індэксам, у канцы тэксту. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў выступленняў для ўключэння ў зборнік матэрыялаў канферэнцыі.