Першы "беларускі чацвер" у гэтым акадэмічным годзе

Беларускае Радыё Рацыя, Міхась Сцепанюк
5.11.2010


У кафедры беларускай культуры універсітэта ў Беластоку прайшла першая ў гэтым акадэмічным годзе сустрэча з цыкла "Беларускія чацвяргі".

Тэмай даклада, які зачытала прафесар Івона Гофман з Любліна была кніжка "Тэчкі Ежы Гедройца".

Па словах доктар Лены Глагоўскай, гэта не адзіная сустрэча  прысвечана Ежы Гедройцу:

– Мы задумалі такую ідэю, каб усе сустрэчы прысвяціць у пэўнай ступені памяці Ежы Гедройца, каб яго ў нашыя чацвяргі ўзгадвалі. Можа не галоўным героем ён будзе , але будзе ўзгадвацца на працягу гэтых усіх чацвяргоў.

Кафедра беларускай культуры арганізуе беларускія чацвяргі ўжо некалькі гадоў. Чарговая сустрэча ў межах гэтага цыкла пройдзе 18 лістапада.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя