Публічная лекцыя пра родную мову

Публічная лекцыя пра родную мову


Ці мала беларусаў, якія размаўляюць па-беларуску? Якая сапраўдная сітуацыя з беларускай мовай?

Што трэба казаць бізнесу і замежнікам пры напісанні нашых, беларускі найменняў? Адказы на такія пытанні шукалі мінскія мовазнаўцы Вінцук Вячорка ды Пятро Садоўскі ў сваёй публічнай лекцыі для гродзенскай публікі. Вінцук Вячорка мяркуе, што цяпер самы час даваць такія адказы, асабліва моладзі, якая пазбаўлена моўнай практыкі дзевяностых:

- Ёсць попыт на такія спатканні, на вострую гаворку пра лёс беларускай мовы. А потым – наконт практычных пытанняў: правапісы, лацінка, іменаслоў, культура мовы, двумоўная стылістыка. У гэтым ёсць вялікая патрэба.

Ужо паўтара года, як праходзяць падобныя сустрэчы моладзі Таварыства Беларускае мовы ў Мінску. Як лічыць Вінцук Вячорка, патрэба надыйшла і да іншых рэгіёнаў Беларусі. Мавазнаўца спадзяецца на рэгулярны характар такіх сустрэч.  

Якуб Сушчынскі, Радыё Рацыя, Гродна

Фота аўтара

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя