“Малая медычная энцыклапедыя” выйдзе па-польску

“Малая медычная энцыклапедыя” выйдзе па-польску


Альгерд Бахарэвіч, другі прызёр прэміі Ежы Гедройца, атрымаў у якасці ўзнагароды месяц побыту ва Уроцлаве і выданне сваёй кнігі ў Польшчы.

Пісьменнік паведаміў Рацыі, што выданне ў іншай краіне і на іншай мове, магчыма, больш важкі прыз, чым 105 мільёнаў рублёў грашовай прэміі за першае месца.

Альгерд Бахарэвіч:

- Гэта таксама прыемна. Магчыма, гэта важней за грашовую прэмію, таму што пераклады на іншыя мовы заўсёды азначаюць нейкі крок наперад, шлях да новай аўдыторыі.

“Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча” выйдзе ў некамерцыйным выдавецтве “Калегіум Еўропы Усходняй”.

Рыгор Сапяжынскі, Радыё Рацыя

Фота Аляксандра Янусіка для Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя