|
|
Белавежская пушча – сімвал краіны. Натхняла яна мастакоў, паэтаў, празаікаў. Тэма пушчы прысутная ў літаратуры з даўніх часоў. Мікола Гусоўскі, Адам Міцкевіч, Ларыса Геніюш, Уладзімір Караткевіч і многія іншыя. Для некаторых пушча стала не толькі адной з тэмаў творчасці, а галоўнай, калі не адзінай. Сёння пушча таксама натхняе творцаў, дае тэмы для разважанняў, падказвае вобразы для вершаў. Наш чарговы госць – выхадзец з Белавежы, вялікі патрыёт гэтага месца, паэт Барыс Руско.
Фота: Czasopis.pl
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя