|
|
Беларускі бард і паэта, акцёр Гродзенскага тэатра лялек Віктар Шалкевіч выступіць у адной з галоўных роляў у першым падляшскім мюзікле пад загалоўкам “Корчак”.
- Паступіла прапанова ад дырэктара Скальмоўскага спяваць ролю Корчака ў мюзікле «Корчак». Мне бы вельмі хацелася, канешне, гэтую ролю зрабіць. Гэта вельмі цікавая работа. Як сказаў Скальмоўскі, кожны актор у нашым узросце марыў бы пра тое. Вельмі цікавы спектакль, там палова тэксту будзе па-польску, палова па-англійску – гэта крышку складана. А ўсё астатняе пакажа толькі праца. 10 сакавіка я прыязжаю і пачынаем нешта рабіць.
“Корчак” з’яўляецца першай такога роду прадукцыяй Оперы і Філармоніі Падляшскай. Беластоцкая прэм’ера мюзікла адбудзецца 29 верасня.
Даведка:
Януш Корчак - педагог, пісьменнік, урач і грамадскі дзеяч. Калі ў жніўні 1942 прыйшоў загад аб дэпартацыі Дома сірот, Корчак разам са сваёй памочніцай і сябрам Стэфаніяй Вільчынскай, а таксама з іншымі выхавальнікамі і прыкладна 200 дзецьмі пайшоў на станцыю, адкуль іх у таварных вагонах адправілі ў Трэблінку . Ён адмовіўся ад прапанаванай ў апошнюю хвіліну свабоды і палічыў за лепшае застацца з дзецьмі, прыняўшы з імі смерць у газавай камеры.
Анна Шайкоўская, Радыё Рацыя