|
|
10 год працы, 1 аповесць, 4 апавяданні і 54 мініяцюры – так можна ахарактаразаваць новы зборнік прозы Міколы Сянкевіча.
Пісьменнік абраў назваю да кнігі “Незваротны шлях”. Гэта той шлях, што ён прайшоў за сваё жыццё, і вопыт, якім ён хоча падзяліцца з чытачом. Мікола Сянкевіч падкрэсліў, што ў кнізе шмат месца для роздуму:
- Незваротны шлях – гэта наша жыццё, дарога ў адзін канец, якой мы ідзем. На жаль, нельга назад вярнуцца, перарабіць нешта. Як казаў Янка Брыль, прызнайся людзям, чым жыў гэтыя 10 гадоў. Таму я думаю, што чытачу будзе пра што задумацца. Магчыма, ён паспрачаецца са мной з гэтым, па-рознаму будуць сустрэты героі кніжкі.
Кніга выйшла тыражом у 99 экзэмпляраў. Знайсці яе можна пакуль што пераважна на паліцах брэсцкіх універсітэтаў і абласной бібліятэцы імя Горкага.
Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст
Фота st.gdefon.ru