![]() |
![]() |
На Падляшшы завяршыўся 14-ы літаратурны семінар Бязмежжа, у якім прымалі удзел беларускія пісьменнікі, перакладчыкі, журналісты, выдаўцы, даследчыкі з Польшчы і Беларусі.
Сёння ўдзельнікі знаёміліся з мастацкай галерэяй імя Тамары Саланевіч у Нараўцы, а таксама наведалі Беларускі музей ў Гайнаўцы.
Па словах арганізатара - рэдактара тыднёвіка "Ніва" Яўгена Вапы, праграма сёлетняга мерапрыемства выканана поўнасцю, і ужо ёсць планы на будучыню:
- Здзейсніліся ўсё планы звязаныя з выдавецкай дзейнасцю і гэта самае галоўнае, усё, што запланавалі разам з Барысам Пятровічам у гэтым годзе прайшло выдатна і я з гэтага проста цешуся. У наступным годзе хочацца яшчэ дзве-тры такія кніжкі паказаць, асабліва ў апошнім часе мы бачым Міру Лукшу яна ёсць паэткай, выдадзім яе зборнік. Каб наступныя нумары "Дзеяслова" былі больш поўнымі нашымі беластоцкімі пісьменнікамі.
Падчас сёлетняга Бязмежжа былі прэзентаваныя новыя выданні як з Беларусі так і з Падляшша, між іншым кніга Міхася Андрасюка, адна выдадзеная ў Польшчы па-польску, другая, выдадзеная ў Беларусі па-беларуску, а таксама найноўшая кніга Ганны Кандрацюк-Свярубскай "Дзядоўскае турнэ з Анатолем С."