|
|
У Беларусі 2012 год аб’яўлены Годам кнігі. На думку бібліятэкараў і настаўнікаў, мерапрыемствы, якія праводзяцца у Год кнігі, дапамогуць прыцягнуць увагу дзецей і моладзі да кніг.
Беларускія маладыя людзі зусім страцілі зацікаўленасць да кнігі. Не ходзяць у бібліятэкі, не набываюць кнігі ў кніжных крамах.
Жыхары Бярозы:
- Я зараз карыстаюся электроннай кнігай і таму кнігі чытаю ў электронным варыянце.
- Я не люблю чытаць. Чытаю ў інтэрнеце і ў гульні розныя гуляю.
- Не хочацца чытаць. У кампутары гуляю.
- Чытаю ўвесь час. Пераважна рэлігійную літаратуру. Любіла і зараз люблю. І на рускай мове, і на беларускай.
- Не вельмі люблю чытаць. Няма часу – праца.
Настаўніца пачатковых класаў Надзея Валошчык лічыць, калі чалавек любіць чытаць, то гэта не залежыць ад Году кнігі. "Цяпер маладыя людзі пераключылі ўвагу на кампутары", - кажа настаўніца. Але яна ўпэўнена, што мерапрыемствы, прысвечаныя Году кнігі, дадуць таксама свой плён.
Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя.
Фота denis86.blog.tut.by