|
|
У Лідзе выйшаў чарговы нумар “Лідскага летапісца”
У Лідзе выйшаў чарговы нумар літаратурна-краязнаўчага часопіса “Лідскі летапісец”. Як і ў папярэдніх нумарах, “Лідскі летапісец” змяшчае на сваіх старонках матэрыялы мясцовых краязназцаў аб гісторыі Лідскага краю.
Значная частка нумара часопіса, які выйшаў, прысвечана польскаму пісьменніку Ежы Путраманту. Частка яго жыцця была напрамую звязана з Лідчынай, што, на думку галоўнага рэдактара выдання Станіслава Судніка, у пэўнай ступені дазваляе друкаваць яго аўтабяіграфічныя творы на старонках часопіса:
- Ежы Путрамант лічыцца, безумоўна, польскім пісьменнікам. Але нарадзіўся ён у Мінску, пайшоў у гімназію ў Вільні, скончыў гімназію ў Лідзе. Таму яму ўсё тутэйшае, вельмі блізкае, знаёмае і дарагое.
У планах выданне асобнай кнігай перакладу аўтабіяграфічнага твора Ежы Путраманта “Паўвека. Маладосць”. Перакладам твора з польскай мовы на беларускую займаецца сам рэдактар “Лідскага летапісца” Станіслаў Суднік.
Андрэй Панямонаў, Радыё Рацыя.
Фота svaboda.org