Вечарына памяці Марылькі Базылюк

Вечарына памяці Марылькі Базылюк


Памяць беларускай паэтэсы і настаўніцы Марылькі Базылюк-Саснюк ушанавалі ў бельскай Ратушы. Тут прайшла прэзентацыя прысвечанай ёй кнігі і вечарына памяці.

Кніга пра Марыльку – нестандартная, адна з нешматлікіх кніжак, якая выйшла без падтрымкі ўстановаў культуры ці міністэрства, а дзякуючы ініцыятыве сяброў паэтэсы. Да мастацкага афармлення кнігі спрычыніўся мастак і бліскі сябра паэтэсы Лявон Тарасэвіч:

- Вельмі добра, што такая кніжка паўстала ў нашым асяроддзі. Калі я працаваў над гэтай кніжкай, я хацеў зрабіць яе прымальтнай для ўсіх, каб яна была як бы такой сучаснай іконай. Таму выбраны такія колеры і ў сярэдзіне так выглядае.

Прэзентацыя кнігі сабрала ў бельскай Ратушы поўную залю сяброў, знаёмых і блізкіх памершай 16 гадоў таму паэтэсы. Гэта першае друкаванае выданне пра Марыльку Базылюк-Саснюк, якая адыйграла вялікую ролю ў буджэнні нацыянальнай свядомасці выхадцаў з Падляшша ў 80-х пачатку 90-х гадоў.

Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя

Фота Барбары Пякарскай

Фота
  • Фота 1/10
  • Фота 2/10
  • Фота 3/10
  • Фота 4/10
  • Фота 5/10
  • Фота 6/10
  • Фота 7/10
  • Фота 8/10
  • Фота 9/10
  • Фота 10/10

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя