|
|
Беларуская бард-выканаўца Таццяна Беланогая распачала працу адразу над двума студыйнымі альбомамі.
Першую плыту, на якой будуць змешчаны песні на вершы беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц, спявачка задумала яшчэ дзесяць год таму. Запіс гэтай плыты Таццяна Беланогая распачала з уласнай ініцыятывы. Другі ж альбом будзе запісаны з прапановы беларускага музычнага лэйбла «БМА-груп», які і будзе выдаваць плыту. Гэта будзе альбом, моцна пранізаны сацыяльнай тэматыкай, як кажа Таццяна Беланогая.
- Я хацела даўным-даўно яго запісаць, і вось, на рэшце, ёсць такая магчымасць. Гэта будуць цалкам сацыяльныя песні, у якіх я разважаю пра ролю чалавека, ролю музыкі ў матэрыяльным свеце і як рэагаваць на крызісы, на нейкія палітычныя змены ў краіне.
Калі праца над плытамі будзе скончана і выданні пабачаць свет, Таццяна Беланогая прагназаваць не спяшаецца. На дадзены момант абодва альбомы знаходзяцца ў працэсе студыйнага запісу.
Аляксей Красоўскі, Радыё Рацыя