|
|
Амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан патлумачыў Рацыі, чаму ў “Месяцы шведскай літаратуры” такая ўвага нададзеная менавіта дзіцячым кніжкам.
Стэфан Эрыксан:
- Дзіцячая літаратура – гэта, я лічу, вельмі сур'ёзная справа. Я ўсім гавару, што калі дзеці пачынаюць чытаць кнігі ў такім малым узросце, то калі яны вырастуць, будуць чытаць кнігі надалей, так што гэта вельмі важна. Тым больш у наш час, калі столькі ёсць іншых забаў. Калі мы планавалі месяц шведскай літаратуры, вялікую ўвагу прыдалі іменавіта дзіцячай літаратуры. У нас дзве першыя імпрэзы звязаныя менавіта з дзіцячай літаратуры.
У кнігарні “ЛогвінаЎ” ужо была прэзентаваная кніга Юі Вісландэр “Мама Му чытае”, 18 лютага з чытачамі сустрэнецца Ульф Старк з дзіцячай кнігай “Дыктатар”.
Рыгор Сапяжынскі, Радыё Рацыя, Мінск.
Фота swedenabroad.com